myteamweb.ru - Профессиональный сайт для вашей команды Заказать www.myteamweb.ru | Обслуживается eSportsmedia.ru

Чытаем па-беларуску з Velcom: праект зноў з удзелам "Дняпра"

21.03.2018 | Алексей Чижов

Рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу "Чытаем па-беларуску з Velcom" прайшоў 20 сакавіка ў гімназіі №3 Магілева. Прыемна, что другі год запар ініцыятары праекта спецыяльна запрашаюць да ўдзелу ў рэгіянальных мерапрыемствах прадстаўнікоў нашага клуба.

Гэтым разам сярод членаў журы конкурса чытальнікаў твораў беларускіх пісьменнікаў был прадстаўнік прэсавай службы клуба. У конкурсу узялі ўдзел вучні 7-8 класаў школ ды гімназій Магілёўшчыны, якія сталі пераможцамі папярэдняга этапа. Дарэчы, у фінал патрапіла трыццаць відэаработ, а ўсяго журы праглядзела 240 файлаў, дасланых на конкурс з Прыдняпроўскага рэгіёна.

Галоўнае, што ацэньвалася – выразнае і чыстае выкананне твора. Дадатковы напал спаборніцтву надаваў ліміт па працягласці выступу для кожнага ўдзельніка – да 2 хвілін.

Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Магілёве сталі 5 канкурсантаў: Цярэшчанка Станіслаў (Забродская сярэдняя школа Шклоўскага раёна), Герасімёнак Кацярына, Маскалькова Валерыя (Мяжысецкая сярэдняя школа), Ляхава Ганна (Сярэдняя школа №2 ім. Ф. І. Кавалёва г. Клічава), Коласаў Цімафей (Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска). Пераможцы ўзнагароджаны смартфонамі і запрошаны на рэспубліканскі фінал конкурсу.


Відэа: "2 канал"

Прэсавая служба футбольнага клуба "Днепр"

 
МАТЧИ
Основной состав | Суббота 28.04.2018, 20:45
5. Тур
СОК "Олимпийский"
VS.
"Луч" - "Днепр" (Могилёв)
 
Основной состав | Понедельник 23.04.2018, 18:45
4. Тур
Стадион "Спартак"
1:1
"Днепр" (Могилёв) - "Шахтер" (Солигорск)
 
 
dnepr.mogilev@tut.by, 8 (0222) 708-974, 708-584
счетчик посещений
rss